weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
10.07.2018 10:28 ,

У Мінску пяцігадовы хлопчык зваліўся з сёмага паверха: яго злавілі суседзі

Фота gubdaily.ru.

Увечары 9 ліпеня на вуліцы Маршала Лосіка ў Мінску ледзьве не адбылася трагедыя. Хлопчык выпаў з акна, яго выратавалі суседзі. Пра гэта распавёў сведка Сяргей у сваім твітары.

Мама з двума дзецьмі пайшла гуляць, а пяцігадовы хлопчык застаўся дома. Мабыць, ён таксама хацеў адправіцца на прагулку. Дзіця вывалілася з акна, але паспела схапіцца за раму. Гэта заўважылі жыхары дома, яны адразу ж папрасілі ў суседзяў з першага паверха коўдру — ёй і злавілі хлопчыка, калі той ужо не мог трымацца і адпусціў раму.

«Лавілі ў плед, плед парваўся. Сярод нас знайшоўся доктар-хірург. Ён і аказаў першую дапамогу », — распавёў Сяргей.

Дзіця шпіталізавана.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце