weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
11.07.2018 16:20 ,

Ударыла нажом сабутэльніка – у дачыненні да пенсіянеркі з Маладзечна распачата крымінальная справа

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 58-гадовай пенсіянеркі, якая ўдарыла нажом свайго 62-гадовага знаёмага.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Яўген Сачак распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Здарэнне адбылося вечарам 9 ліпеня ў кватэры пацярпелага. Паводле папярэдняй версіі, жанчына распівала спіртныя напоі з гаспадаром кватэры. Яны пасварыліся, і госця ўзяла ў рукі нож.

Пацярпелы атрымаў нажавое раненне ў жывот. Ён шпіталізаваны. Падазраваную затрымалі супрацоўнікі нарада аддзела Дэпартамента аховы. Цяпер яна знаходзіцца ў камеры ізалятара часовага ўтрымання. Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу па першай частцы артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». Злачынства караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце