weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.07.2018 13:07 ,

Жыхар Лідскага раёна спрабаваў спаліць сваякоў

Фота Daler.ru.

Прыватны дом у Бярозаўцы падпаліў 19-гадовы мясцовы жыхар.

Уладальнікі дома прачнуліся ад паху дыму. Яны кінуліся ў кухню і пачалі тушыць прадметы інтэр’еру. Пасля гэтага выявілі прапажу 1,1 тысячы долараў, больш за 160 рублёў, мабільнага тэлефона, жаночай сумкі з банкаўскімі карткамі і іншай маёмасці, паведамляе БЕЛТА.

Сваяк пацярпелых пранік у іх жыллё праз незачыненыя дзверы. Каб схаваць крадзеж і здзейсніць забойства, ён падпаліў цюлевыя фіранкі на акне. Пасля пераканаўся, што загарэліся іншыя прадметы інтэр’еру кухні, і схаваўся.

Пазней следчыя выявілі яшчэ адзін эпізод крадзяжу: 9 студзеня з дапамогай запаснога ключа ён пранік у той самы дом сваякоў, выкраў з кухні партаманет з 37 тысячамі расійскіх рублёў.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце