weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4041
1 долар 2.1058
100 рас.руб. 3.1947
12.07.2018 12:34 ,

Квас, феерверк і падарункі. Запрашаюць на экалагічны юшка-фэст

“Юшка-фэст-2018” пройдзе 14 ліпеня на Вілейшчыне. Галоўнай пляцоўкай свята стане Вілейскае вадасховішча.

– Гэта экалагічны фестываль. Менш пластыкавага посуду, раздзельны збор смецця на тэрыторыі фестывалю. Адна з “фішак” – экалагічныя падвор’і, якія будуць прадстаўляць 11 сельскіх саветаў раёна. Падвор’і паўдзельнічаюць у конкурсе, – расказала арганізатар фестывалю старшыня грамадскага аб’яднання “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка.

Гасцей чакае шмат конкурсаў, некаторыя з іх пройдуць паралельна. Усіх, хто прынясе 100 пластыкавых накрывак з бутэлек, адзначаць прызамі. Мужчыны атрымаюць шанец пазмагацца ў конкурсе “Дзядзька Барада”.

Хто прыйдзе са сваім кубкам, зможа бясплатна частавацца квасам. Падарункі атрымаюць госці, якія прыедуць на фестываль на ровары, наведнікі ў касцюмах веласіпедыстаў.

– Самая вялікая праблема ў нас з выкідамі вуглякіслага газу, а гэта найперш аўтамабільны  транспарт. Сёння мы купляем, грошы трацім, а заўтра лечымся, – лічыць Таццяна.

Наведнікаў фестывалю чакаюць майстар-класы па прыгатаванні юшкі, выступленні музыкантаў і водная феерыя з удзельнікамі Вілейскага РАНС. Пройдзе фестываль фарбаў холі, якія можна набыць на месцы. Будуць працаваць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі,  дзіцячыя атракцыёны, выставы-продажы, гандлёвыя рады.

Салют на фэсце прагучыць у 22:20. Людзей будуць развозіць дадатковыя гарадскія аўтобусы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце