weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
12.07.2018 14:27 ,

Узялі пад варту пенсіянера, які зарэзаў наймальніка сваёй кватэры

У адной з кватэр у Маладзечне нажом быў забіты 51-гадовы мужчына.
Здарэнне адбылося 7 ліпеня. Следства выявіла, што пацярпелага ударыў нажом 61-гадовы гаспадар жылля. Старэйшы следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч расказаў
карэспандэнту МЛЫН.BY папярэднія падрабязнасці трагедыі:
— Устаноўлена, што 61-гадовы пенсіянер здаваў кватэру 51-гадоваму мужчыну. 7 ліпеня яны разам выпівалі. Пасварыліся. Пабіліся. Адзін другому сказаў: «Ідзі дадому». І ўсё скончылася забойствам. Падазраванага 11 ліпеня ўзялі пад варту да суду. Справа ўзбуджаная па частцы першай артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Забойства». Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце