weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4041
1 долар 2.1058
100 рас.руб. 3.1947
12.07.2018 13:15 ,

У Маладзечне ў полі знайшлі цела мужчыны

У Маладзечне каля вуліцы Крынічнай у жытнім полі вечарам 10 ліпеня знайшлі труп мужчыны з прыкметамі раскладання. Асобу памерлага ўсталявалі.

Праверку па факце знаходкі праводзіць Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Старэйшы следчы РАСК Юры Багушэвіч расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Цела знайшлі 10 ліпеня каля 19.00. Першапачаткова памерлы праходзіў па зводках як неапазнаны. Цела – з прыкметамі раскладання.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена, што гэта – мужчына 1963 года нараджэння, які раней жыў на Крынічнай вуліцы, а ў апошні час – у вёсцы Адамавічы. Судовыя медыцынскія эксперты не знайшлі на трупе цялесных пашкоджанняў. Гэта сведчыць пра тое, што мужчыну не забівалі. Але, згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, цела ў жытнім полі праляжала каля трох тыдняў.

Юры Багушэвіч удакладніў: – Мы праводзім праверку. Устаноўлена, што каля трох тыдняў таму мужчына прыходзіў на Крынічную вуліцу да сваіх знаёмых. Крымінальнага следу ў гэтай смерці мы не знайшлі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце