weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
13.07.2018 16:46 ,

Cупрацоўнік ДАІ спыніў аўтамабіль «хуткай», які вёз хворага, і аштрафаваў кіроўцу (Відэа)

10 ліпеня ў Брэсце на вуліцы Гродзенскай супрацоўнік ДАІ спыніў аўтамабіль «хуткай дапамогі» і выпісаў кіроўцу штраф за парушэнне Правіл дарожнага руху. У аўтамабілі «хуткай» знаходзіўся хворы, які меў патрэбу ў шпіталізацыі.

Адзін з пешаходаў засняў інцыдэнт на відэа. Ён спрабаваў пагутарыць з супрацоўнікам ДАІ, аднак той пагражаў яму прымяненнем фізічнай сілы.

Аўтар сайта realbrest.by Дзяніс Марук у каментарыях да навіны заявіў, што змог атрымаць каментарый прэс-службы ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

«Мне пацвердзілі, што ў дачыненні да аўтара відэа распачатая праверка, у ходзе якой плануецца даць прававую ацэнку яго паводзінам і прыцягнуць да адказнасці за абразу супрацоўніка міліцыі падчас выканання ім службовых абавязкаў. Адказнасць можа наступіць і за тое, што замінаў вядзенню адміністрацыйнага працэсу. Дзеянні супрацоўніка ДАІ ў іх сумневаў не выклікаюць», — напісаў Дзяніс Марук.

Як вынікае з каментарыя, датычна парушэння ПДР кіроўцам аўтамабіля «хуткай дапамогі» вядома толькі тое, што ён рухаўся без уключэння пробліскавага маячка.

Іншы каментар пакінуў карыстальнік Сяргей Раманюк.

«Удалося атрымаць інфармацыю ад крыніцы, якая пажадала застацца невядомай, пра дадзены інцыдэнт. Супрацоўнік ДАІ будзе пакараны і, магчыма, будзе звольнены. Кіроўца «хуткай» быў спынены інспектарам за праезд на жоўты сігнал святлафора. У пацыента «хуткай дапамогі», якая была спыненая супрацоўнікам ДАІ, – пералом ключыцы», — напісаў Сяргей Раманюк.

Працягваецца праверка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце