weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
16.07.2018 15:28 ,

Хлопец угнаў у Мінску машыну, каб прыехаць да маці ў вёску ў Валожынскім раёне, і спаліў яе ў полі

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрыманы малады чалавек, які падазраецца ва ўгоне аўтамабіля і яго падпале. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Жыхар дома на вул.Брыкета паведаміў у міліцыю аб знікненні свайго аўто «Форд-Арыён», які быў прыпаркаваны ў двары. «Было ўстаноўлена, што ў дзень вызвалення з месцаў пазбаўлення волі 21-гадовы хлопец з Оршы адправіўся ў Мінск на цягніку. У сталіцы ён адпачываў ва ўстанове, піў спіртное. На дарогу да маці ў вёску ў Валожынскі раён ў яго не засталося грошай , таму ён вырашыў скрасці які-небудзь аўтамабіль», — распавялі ў ГУУС.

Прыехаўшы да маці, мужчына яшчэ адзін дзень карыстаўся ўгнаным аўто: катаў сяброў, адзначаў вызваленне. А на наступны дзень, каб схаваць сляды злачынства, падпаліў машыну ў полі непадалёк ад вёскі. «Форд» згарэў цалкам, аднак недалёка ад месца здарэння быў знойдзены бампер з дзяржаўным нумарам.

Спецыяліст Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявіў і ўзяў сляды абутку, фрагмент дзяржнумара для далейшага правядзення даследаванняў.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.214 Крымінальнага кодэкса (угон транспартнага сродку або маламернага судна). Вядома, што раней зламыснік неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце