weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4469
1 долар 2.1506
100 рас.руб. 3.2401
16.07.2018 13:14 ,

Кіроўца грузавіка пацягнуўся да бардачка: падрабязнасці смяротнай аварыі з беларусамі пад Адэсай

У аварыю, якая адбылася пад Адэсай 14 ліпеня, трапіла сям'я з Мінска. Пра гэта паведамілі ў Следчым упраўленні Нацыянальнай паліцыі Украіны па Адэскай вобласці.

— У «Сітраэне» ехала сям’я з Мінска: тата, мама, іх дачка і 4-гадовая ўнучка. Яны збіраліся адпачыць на моры ў Адэскай вобласці. У дарозе ў іх паўстала неабходнасць прыпынку, але ў момант, калі ў аўто ўрэзаўся грузавік, яны ўжо збіраліся ад’язджаць і ўсе былі ў машыне, — распавялі auto.tut.by следчыя.

Дзіця загінула на месцы ДТЗ, пасажыры і кіроўца Citroen атрымалі траўмы, пасля аказання медыцынскай дапамогі з лякарні іх адпусцілі. Кіроўца грузавіка з пераломам пазваночніка быў шпіталізаваны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі вінаваты кіроўца фуры: ён растлумачыў, што падчас руху пацягнуўся за дакументамі ў бардачок і адцягнуўся ад кіравання.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце