weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
16.07.2018 08:57 ,

Летнюю школу юных навукоўцаў адкрываюць сёння на Маладзечаншчыне

Каля 300 юных вучоных прымуць удзел у XXIII рэспубліканскай гадовай навукова-даследчай школе навучэнцаў і настаўнікаў па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, астраноміі, якая адкрываецца 16 ліпеня на базе САК «Брыганціна» у Радашкавічах.

Сярод яе ўдзельнікаў больш за 40 навучэнцаў малодшых класаў, каля ста вучняў 5-7 класаў і 160 старшакласнікаў. Шмат пераможцаў міжнародных спаборніцтваў у галіне матэматыкі, інфарматыкі, фізікі.

«Падрыхтоўкай навучэнцаў зоймуцца больш за сорак выкладчыкаў і маладых навукоўцаў Беларусі і Расеі», — распавялі БелТА ў прэс-службе БДУ. У праграму мерапрыемства ўключаны кансультацыі, навуковыя семінары і практычныя заняткі, культурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

Навучанне пройдзе ў 18 навучальных групах. «У прыватнасці, самыя маленькія навучэнцы наведаюць гурток «Уводзіны ў даследчую дзейнасць », заняткі па арыгаметрыі. Для 5-7 класаў правядуць заняткі алімпіяднага тыпу па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, а для старшакласнікаў — па сучаснай матэматыцы.

Акрамя таго, навучэнцы 8-10 класаў падрыхтуюць навуковыя праекты. Свае даклады юныя навукоўцы прадставяць на заключнай канферэнцыі», — адзначылі ў БДУ.

Арганізатарамі XXIII рэспубліканскай гадовай навукова-даследчай школы выступаюць БДУ, Міністэрства адукацыі Беларусі пры падтрымцы IT-кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі». Завершыцца праца школы 30 ліпеня.

Рэспубліканская навукова-даследчая школа вучняў і настаўнікаў ўпершыню прайшла ў 1995 годзе ў пасёлку Лужасна (Віцебская вобласць). Яе ўдзельнікамі тады сталі 65 школьнікаў і 30 педагогаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце