weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
16.07.2018 10:05 ,

На Маладзечаншчыне танулі дзве школьніцы: адну выратавалі, другая загінула

Трагедыя здарылася 15 ліпеня каля трох гадзін дня, паведамляюць у абласным упраўленні МНС.

Дзве сяброўкі, 14-гадовая і 12-гадовая вучаніцы Алёхнавіцкай школы, без нагляду бацькоў купаліся ў штучным вадаёме ў вёсцы Путнікі Радашкавіцкага сельсавета.

Пра тое, што дзяўчынкі пачалі тануць, выратавальнікам паведаміла мясцовая жыхарка каля 15.00.

Да прыезду спецыялістаў відавочцы самі выратавалі 14-гадовую дзяўчынку. Яе 12-гадовай сяброўкі на паверхні вады ўжо не было бачна. Вадалазы знайшлі цела  дзяўчынкі каля 16.00 на адлегласці прыкладна тры метры ад берага.

Дактары «хуткай дапамогі», што прыехалі на месца здарэння, рэанімавалі дзяўчынку. Але ў 16.13 канстатавалі смерць.

Як распавялі мясцовыя выратавальнікі, вадаём, дзе патанула дзяўчынка, памерам 20 на 30 метраў. Глыбіня — каля чатырох метраў.

Абедзве дзяўчынкі — жыхаркі вёскі Путнікі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце