weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
16.07.2018 09:12 ,

Пад Адэсай грузавік урэзаўся ў мінівэн з беларускімі нумарамі

Загінула дзіця, трое дарослых у шпіталі.

Здарэнне адбылося 14 ліпеня. У раёне вёскі Дачнае (Бяляеўскі раён Адэскай вобласці) мінівэн на беларускіх нумарах выляцеў з праезнай часткі на абочыну, піша выданне fakty.ua.

Паводле папярэдняй інфармацыі, па трасе Адэса-Кіеў рухаўся грузавік, які ўрэзаўся ў мінівэн на абочыне. Ад удару легкавы аўтамабіль зляцеў ў кювет і атрымаў значныя механічныя пашкоджанні. Машына не падлягае аднаўленню.

Усе, хто знаходзіўся ў салоне, сур’ёзна пацярпелі. Дзіця ад атрыманых траўмаў памёрла на месцы. Трое дарослых шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

У паліцыі пацвердзілі, што ў Адэскай вобласці ў выніку сутыкнення грузавіка і легкавога аўтамабіля загінула малалетняе дзіця.

«14 ліпеня каля 13.00 на 452 км аўтадарогі Кіеў-Адэса адбылося сутыкненне грузавіка DAF і легкавога аўтамабіля Citroen, —  інфармавалі ў патрульнай паліцыі Адэсы. — У выніку вадзіцелі машын і два пасажыра легкавога аўтамабіля атрымалі траўмы і дастаўленыя ў бальніцу. Дзіця, якое быў у Citroen, —  дзяўчынка 2014 года нараджэння, —  загінула на месцы здарэння. Прычына сутыкнення будзе ўстаноўленая падчас следства».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце