weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
16.07.2018 13:37 ,

Паслізнулася ў вадзе і пацягнула сяброўку: следчыя праводзяць праверку па факце смерці дзяўчынкі ў Маладзечанскім раёне

Вадаём, дзе патанула дзяўчынка. Фота sk.gov.by.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць даследчыя праверкі па факце смерці 11-гадовай дзяўчынкі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Следчага камітэта Беларусі.

Днём 15 ліпеня следча-аператыўная група выбыла па паведамленні пра дзвюх дзяўчынак, якія танулі ў вёсцы Путнікі Маладзечанскага раёна.

Па папярэдніх дадзеных, кампанія з шасці падлеткаў захацела пакупацца ў штучным вадаёме і шукала зручнае месца. У гэты час дзяўчынка 2006 года нараджэння, якая стаяла па калена ў вадзе, паслізнулася на рэзкім схіле і падчас падзення пацягнула за сабой сяброўку, якая стаяла на беразе. Хлопцы паклікалі на дапамогу. Відавочца дапамог выцягнуць з вады 14-гадовую школьніцу. Яна шпіталізавана ў цяжкім стане, ёй аказваецца медыцынская дапамога.

Цела 11-гадовай дзяўчынкі выявілі вадалазы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, правялі працу з удзельнікамі, відавочцамі, комплекс праверачных мерапрыемстваў па ўсталяванні ўсіх абставінаў здарэння.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце