weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
16.07.2018 13:58 ,

У Маладзечне гарэў жылы дом

Здарэнне адбылося 16 ліпеня.

Жылы дом гарэў ноччу на Замкавай.

Гаспадыня дома паведаміла пра пажар у МНС у 1:43.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца, устанавілі — дах дома гарыць адкрытым полымем. Мяркуюць, што прычына — удар маланкі.

Пры пажары часткова знішчаны дах, мэбля ў адным з пакояў, закураныя сцены. Пра гэта паведаміла Марына Ганчарова, старшы інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага РАНС.

Маладзечанскі РАНС нагадвае, што пры пажары неабходна тэлефанаваць па тэлефонах 101 ці 112. Узгаранні памерам менш мяча тушыць патрэбна самастойна. Калі спробы дарэмныя і плошча пажару павялічваецца, неабходна адразу пакінуць падпалены будынак.
У сувязі з разрадамі маланкі ў Маладзечанскім раёне ў мінулыя выхадныя адключалася электразабеспячэнне ў некаторых населеных пунктах.
Першыя паведамленні паступілі ў 20:10 ад жыхароў вуліцы Зарэчная ў Радашковічах, вёсак Аленка, Гойжава, Пажарышча, Пятроўшчына, Агароднікі, Кілтоўцы. Пасля 22:30 хвілін адключалася электразабеспячэнне ў вёсках Маркава, Беніца, Рэдзькі, Якавічы. Інфармацыя перададзеная ў Маладзечанскія электрасеткі.
У бліжэйшыя дні метэаролагі паведамляюць, што чакаюцца моцны вецер, навальніцы, залевы і град.
Маладзечанскі РАНС раіць пры навальніцы не выходзіць з дому, зачыніць вокны і коміны, не тапіць печы.
Адключыць тэлевізар ці радыё, не карыстацца электрапрыборамі.
На вуліцы неабходна трымацца далей ад ліній электраперадач і антэн. Не бегаць, не хавацца пад дрэвамі, асабліва адзінокімі, бо маланка б’е ў самую высокую кропку.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце