weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
17.07.2018 17:12 ,

У дачніка ў Ашмянскім раёне скралі чатыры вуллі з пчоламі

У міліцыю звярнуўся грамадзянін Літвы з заявай аб знікненні чатырох вулляў з пчоламі. Праз восем гадзін прапажа была знойдзеная.  

Гаспадар вулляў жыве ў Літве, перыядычна прыязджае ў вёску Талоцішкі, дзе знаходзіцца яго дача. У гэты раз мужчына выявіў прапажу ў падворку. Гаспадар звярнуўся ў міліцыю.

Старэйшы лейтэнант Станіслаў Красоўскі дзяжурыў у складзе следча-аператыўнай групы, калі паступіла паведамленне пра знікненне. Разам са следчым Дзмітрыем Крупічовічам і ўчастковым інспектарам Сяргеем Гіруцем выехалі на месца, выявілі сляды.

— Зразумелі, што з боку поля заязджалі калёсы. Пакуль афармлялі дакументы, следчы правёў агляд, мы з участковым пайшлі па слядах. Некалькі кіламетраў —  і выйшлі да вёскі. Да гэтага заўважылі асаблівасць: у калёсах былі розныя заднія колы: адно вялікае і вузкае, як звычайна, а другое, як аўтамабільнае, менш і шырэй, —  распавядае Станіслаў Красоўскі.

Супрацоўнікі РАУС пачалі адпрацоўваць двары і, калі зайшлі ў чарговы, натыкнуліся на калёсы, якія траплялі пад апісанне.

— Знайшлі гаспадара, пагаварылі, растлумачылі адказнасць. Мужчына ўсё расказаў. Аказалася, што здарэнне адбылося каля сутак таму. Паказаў месца, дзе знаходзяцца вуллі: іх вывезлі ў лес, —  кажа Станіслаў Красоўскі.

Гаспадар апазнаў скрадзенае. Той, хто адважыўся на крадзеж, ужо прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце