weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
17.07.2018 15:25 ,

У камерцыйным жыллёвым фондзе Валожынскага раёна знайшлі парушэнні

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку жыллёвага камерцыйнага фонду Валожынскага раёна. У выніку знайшлі шэраг парушэнняў.

У 2014 годзе ў фонд запланавалі перавесці з камунальнай формы ўласнасці ў камерцыйную 439 раённых і 7 абласных будынкаў. Але там апынуліся толькі 200 з іх.

Чатыры гады таму Валожынскі райвыканкам памылкова ўключыў у склад камерцыйнага жылля восем прыватызаваных памяшканняў. А ў мінулым годзе паўторна далучыў два будынка.

Памяшканням патрэбны рамонт, іншыя з іх давядзецца знесці. Ад агульнай колькасці жыллёвага фонду засталіся незаселенымі 49 будынкаў, з іх 28 – таму, што не адпавядаюць санітарным і тэхнічным умовам. Да прыкладу, дзве кватэры, якія знаходзяцца на балансе філіяла КУП «Мінскаблдарстрой» – «ДРБУ-167» не заселеныя з 1988 і 1990 гадоў. А жыхары сямі дамоў ужо некалькі гадоў чакаюць адсялення, бо іх будынкі не адпавядаюць нормам. Паводле закона, грошы на наладжванне стану такіх памяшканняў павінны паступаць ад карыстальнікаў камерцыйнага жылля. Але з-за нядбайнасці работнікі РУП “Валожынскага жылкамунхоза” не пералічвалі ў бюджэт грошы за дзесяць памяшканняў. Маніторынг выявіў, што плацілі толькі чатыры з дзевяці арганізацый.

За парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі сем службовых асоб. У дзяржаўны жыллёвы фонд вырашылі ўключыць 247 будынкаў камерцыйнага карыстання, якія раней належалі Валожынскаму раёну. А таксама выключыць восем прыватызаваных да 2014 года дамоў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце