weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
18.07.2018 13:24 ,

У Маладзечанскім раёне два чалавекі заблукалі ў лесе 16 ліпеня

Адзін пайшоў на прагулку, другі - па ягады.

Паміж Лазаўцом і Сасновым Борам заблукаў мужчына 1950 года нараджэння.

Каля дзесяці гадзін раніцы пенсіянер сказаў жонцы, што збіраецца на прагулку ў бок Даманава. Прыкладна ў 16 ён патэлефанаваў і распавёў, што заблукаў. Жанчына звярнулася ў Маладзечанскі РАУС. Паведамленне зафіксавалі ў 17:35.

Пошукавыя работы праводзілі восем работнікаў МНС, пяць супрацоўнікаў РАУС і адзін работнік ДЛГУ «Маладзечанскі лясгас». У 18:50 мужчыну знайшлі на лясной дарозе, у медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.

25-гадовы жыхар вёскі Трэпалава 1993 года пайшоў у лес па ягады ў раёне Турэц-Баяраў. Ён пайшоў туды прыкладна ў 19 гадзін. Сувязі па мабільным тэлефоне з хлопцам амаль не было.

Паведамленне зафіксавалі ў 22:14. Пошукавыя работы праводзіліся работнікамі МНС і супрацоўнікамі РАУС. У 6:05 яго знайшлі паблізу вёскі Шыкава. У медыцынскай дапамозе хлопец патрэбы не меў.

Збіраючыся ў лес, улічвайце ўмовы надвор’я. Паведаміце родным ці знаёмым пра меркаваны маршрут, а лепш не ідзіце ў лес у адзіноцтве. Апранайце зручную, непрамакальную вопратку і абутак. Пераканайцеся, што мабільны тэлефон зараджаны. Вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце