weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.07.2018 16:30 ,

У Заслаўі ў банку мужчына ўзяў у закладнікі жанчыну. Міліцыя гатовая да штурму

Ілюстрацыйнае фота

Міліцыя пацвярджае: у Заслаўі адбыўся разбойны напад.

«У гасцініцы на Савецкай у Заслаўі ў банку мужчына ўзяў закладніцу», — паведаміў TUT.BY чытач.

Па словах відавочцаў, мужчына узброены нажом, у закладніцах ў яго — ўласная жонка.

«Для высвятлення абставінаў на месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і кіраўніцтва абласнога УУС, а таксама следча-аператыўная група», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

— Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння ў будынку філіяла банка ў Мінскім раёне, дзе мужчына ўзяў у закладнікі жанчыну, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

На месцы прысутнічаюць хуткая і ратавальнікі. Рух па вуліцы Савецкай у Заслаўі перакрыты.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце