weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
19.07.2018 13:47 ,

Каляндар. 25 год таму перасталі існаваць савецкія грошы

Фота Depositphotos

Чым адзначыліся гэтыя дні ліпеня ў гісторыі рэгіёна і Беларусі? Прапануем наш каляндар.

24 ліпеня

120 гадоў з дня нараджэння Кобеца Рыгора Якаўлевіча (сапр. Сандыга Міхаіл Мусіевіч) (1898 – 1990), пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

23 ліпеня

1943. 75 гадоў з дня нараджэння Артура Цяжкага, беларускага пісьменніка. Нарадзіўся ў вёсцы Лылойці Смаргонскага раёна. Пасля заканчэння Свірскай СШ Мядзельскага раёна працаваў у смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях» літсупрацоўнікам. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1969 г. – карэспандэнт «Чырвонай змены», ад 1971 г. – уласны карэспандэнт гэтай газеты па Брэсцкай вобласці, у 1972 – 1975 гг. і ў 1978 г. – карэспандэнт брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1974-м скончыў завочнае аддзяленне журналістыкі БДУ. У 1975 – 1977 гг. – карэспандэнт раённай газеты «Астравецкая праўда», з верасня 1978 г. – адказны сакратар Гродзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г. – карэспандэнт газеты «Голас Радзімы», са снежня 1979 г. – карэспандэнт газеты «Знамя юности», у 1981 – 1984 гг. – рэдактар Гродзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці.  Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986). Напісаў ён нямала, але выдадзена ўсяго некалькі кніг, дзве выйшлі пры жыцці, дзве – пасля яго смерці. Памёр 5 красавіка 1984 года.

26 ліпеня

100 гадоў з дня нараджэння Івана Грамовіча (1918 – 1986), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі. Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Служыў у Савецкай Арміі. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь», адказным сакратаром часопіса, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», літкансультантам СП БССР (1958-1969), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык».

25 гадоў (1993)  назад рашэннем Нацыянальнага банка ў краіне спыненае абарачэнне савецкіх грошай і ўведзеная нацыянальная валюта – беларускі рубель.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце