weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
19.07.2018 11:59 ,

«Забамбім эка-арт, графіці і падрыхтуем музычны фэст»: запрашаюць далучацца да інтэграцыйнага летніка ў Валожыне

Фота ntv.ru.

Ад 14 па 18 жніўня пад Валожынам будзе працаваць інтэграцыйны летнік.

«Тут мы зоймемся ўладкаваннем інклюзіўных прастор на экалагічнай сцежцы «Белакорац», прасунем крэатыўнасць, забамбім эка-арт, графіці і падрыхтуем музычны фэст,»– абяцаюць арганізатары.

Удзельнікі лагера будуць жыць у намётавым мястэчку на беразе Іслачы. Усіх забяспечаць зручным спальным месцам, трохразовым харчаваннем,цікавымі карыснымі заняткамі і зручным транспартам у два бакі.

Запрашаюць маладых людзей з асаблівасцямі, якім ужо ёсць 18 год, хто мае надзейнага суправаджальніка (пры неабходнасці) і запоўніць анкету.

Анкету да 22 ліпеня трэба запоўніць тут.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце