weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
19.07.2018 09:31 ,

Закладніцу ў банку ў Заслаўі вызвалілі. Яна была цяжарная

Ілюстрацыйнае фота

Здарэнне адбылося ў аддзяленні банка на Савецкай днём 18 ліпеня. Зламыснік захапіў 23-гадовую закладніцу. Ніхто з супрацоўнікаў банка не пацярпеў.
«Алмаз» вызваліў цяжарную закладніцу ў аддзяленні банка ў Заслаўі, зламыснік ліквідаваны. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які ўзначаліў спецаперацыю.
— Злачынец, узброены нажом, захапіў у закладнікі дзяўчыну. На працягу больш чым двух гадзін мы вялі з ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся аддаць зброю і адпусціць закладніцу, пагражаў. Асобу злачынцы ўстанавілі — гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя, — паведаміў міністр.
Ігар Шуневіч расказаў, што рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі прынялі пасля перамоваў са зламыснікам. Закладніцу вызвалілі з удзелам МУС «Алмаз».
«Дзяўчына не пацярпела. Па папярэдніх дадзеных, яна цяжарная. Гэта мела пэўныя абставіны для правядзення сілавой аперацыі. Злачынец ліквідаваны », — падсумаваў міністр.
Следчы камітэт ўсталёўвае абставіны здарэння.
Прызначаныя экспертызы, канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, праводзяцца допыты сведак і пацярпелай, паведамілі ў Следчым камітэце.
Дзеянні 46-гадовага мясцовага жыхара кваліфікаваныя па артыкуле «Захоп закладніка». 







     	
      
			
      
    
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце