weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
19.07.2018 10:47 ,

Запрашаюць паслухаць нямецкую музыку і пакаштаваць нацыянальныя стравы на вогнішчы: на Вілейшчыне правядуць дзень нямецкай культуры

Такую страву прапануюць усім удзельнікам сустрэчы. Фота Chefkoch.

20 ліпеня ў Навасадах, што ў Нарачанскім сельскім савеце, ад 15.00 да 23.00 зладзяць дзень нямецкай культуры. У госці на Вілейшчыну прыедзе сям'я з Брэмена.

Арганізатары плануюць чаяванне, знаёмства, пытанні-адказы, дыхальную праграму, праслухоўванне і разбор нямецкай музыкі і філасофіі.

Кожны зможа пакаштаваць традыцыйныя нямецкія стравы  «Stock Brot» і Neues Wafell, прыгатаваныя на вогнішчы.

Магчыма зладзяць інструментальны канцэрт. Запрашаюць усіх жадаючых. З сабой пажадана ўзяць нейкую самастойна прыгатаваную страву.

Мерапрыемства правядуць  у «Доме ля возера».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце