weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
20.07.2018 08:51 ,

Пад Смаргонню два дні шукалі пенсіянерку, што знікла ў лесе. Жанчына вярнулася сама

Гісторыя адбылася напярэдадні ў вёсцы Маркаўцы Смаргонскага раёна.

16 ліпеня мужчына адправіўся ў лес за грыбамі, разам з ім захацела пайсці 87-гадовая маці. Але сын не дазволіў: у мінулым годзе жанчына заблудзілася ў лесе.

Раніцай мужчына адправіўся ў лес, а калі да абеду вярнуўся, яго мамы дома не было: пенсіянерка пайшла самастойна. Да вечара жанчына не вярнулася дадому. Сын звярнуўся за дапамогай у праваахоўныя органы.

— 17 ліпеня ў пошуках прымалі ўдзел 50 чалавек. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС, МНС і вайскоўцы. Нажаль, у гэты дзень пошукава-выратавальная аперацыя не прынесла вынікаў, — распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На наступны дзень з’явілася першая інфармацыя: пенсіянерку бачыў ляснік. Ён паведаміў яе пра прыкладнае месцазнаходжанне. Удзельнікі атрада прыбылі на месца, а ў гэты час паступіў званок пра тое, што жанчына знаходзіцца ў сябе дома.
Пенсіянерка сама выйшла на дарогу, спыніла машыну і папрасіла падвезці яе дадому. Жанчына адчувала сябе добра, ёй не спатрэбілася медыцынская дапамога.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце