weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
20.07.2018 10:00 ,

«Ракуцёўскае лета» збірае прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча

Стала вядомая праграма свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2018», якое адбудзецца 29 ліпеня ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна.

107 год таму, летам 1911 года, Максім Багдановіч наведаў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну.  Прыехаў на радзіму малады паэт з Яраслаўля па запрашэнні супрацоўнікаў газеты «Наша Ніва» Івана і Антона Луцкевічаў.  У вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку іх дзядзькі, шляхціча Вацлава Лычкоўскага, будучы класік беларускай літаратуры правёў два цудоўныя летнія месяцы. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным для яго творчага шляху, бо менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч па-сапраўднаму адчуў сябе беларускім паэтам. У Ракуцёўшчыне нара­джаліся вершы і паэмы, якія пазней увайшлі ў адзіны яго прыжыццёвы зборнік паэзіі «Вянок» .

Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку кожны год філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча збірае сваіх сяброў і прыхільнікаў творчасці геніяльнага беларускага паэта на традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Праграма «Ракуцёўскага лета-2018»

11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак.

11:30 − знаёмства з музеем «Фальварак Ракуцёўшчына», агляд экспазіцыі.

12:00 − літаратурна-музычная імпрэза «У родным краі»,  удзел у якой возьмуць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры, музыкі.

12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведнікаў: батлеечнае прадстаўленне, традыцыйныя беларускія гульні, музейна-педагагічныя  заняткі, квэст, салонныя гульні 19 стагоддзя, бард-сядзібнік.

Як патрапіць у Ракуцёўшчыну

На электрычцы Мінск-Маладзечна/Маладзечна-Мінск да станцыі Уша ці маршрутным таксі Мінск-Маладзечна да вёскі Краснае. Па вуліцы Сяргея Новікава (ад цэнтральнай вуліцы павярнуць ля царквы) крочыць наўпрост да фальварка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце