weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.07.2018 12:35 ,

Узгоркі ў Нясцёрках – зусім не старажытныя курганы. Археолагі памыліліся

Пра тое, што археолагі памыліліся, стала вядома, калі раскапалі ўзгорак.

Сёння ўвечары археалагічны летнік, што працаваў на Вілейшчыне, пераязджае ў Наўры, на Мядзельшчыну.

Летнік павінны быў працаваць да 30 ліпеня, аднак археолагі і валанцёры мусілі змяніць свае планы. Аказалася, што ўзвышшы, якія першапачаткова палічылі старажытнымі курганамі, – проста прыродныя ўтварэнні.

Па словах кіраўніка экспедыцыі, навукоўца Мікалая Плавінскага, такое здараецца ў працы археолагаў. Памылку можна вызначыць толькі тады, калі раскапаеш узгорак.

Кіраўнік экспедыцыі Мікалай Плавінскі за працай.

Учора археолагі наведалі вёску Кастыкі, на Вілейшчыне, але заставацца там не ўбачылі неабходнасці.

У Наўрах вілейская суполка таварыства аховы помнікаў Беларусі імя Аляксея Лужынскага і валанцёры будуць працаваць да канца ліпеня.  Ад першага жніўня тут запрацуе іншы летнік таксама пад кіраўніцтвам Мікалая Плавінскага.

Сёння ленік пераедзе на Мядзельшчыну.

Фота Аляксандры Парахні.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце