weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
20.07.2018 10:58 ,

Ва Украіне мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік: загінулі пяць беларусаў

Паводле папярэдняй інфармацыі, Volkswagen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавік, які стаяў справа ад дарогі
Аварыя здарылася 20 ліпеня каля 5-й раніцы на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў-Адэса.

Ва Украіне мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік: загінулі пяць беларусаў. Фота: apostrophe.ua

Беларускі рэйсавы мікрааўтобус Volkswagen ехаў па маршруце Адэса-Гомель, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком. Паводле інфармацыі паліцыі Мікалаеўскай вобласці, грузавік стаяў з правага боку ад праезнай часткі з-за няспраўнасці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Volkswagen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавік, які стаяў справа ад дарогі. Фота: Вячаслаў Аброськін.

У выніку ДТЗ загінулі вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса. У МЗС Беларусі кажуць, што яшчэ дванаццаць знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці, трое з іх пакуль у цяжкім стане, паведамляе БЕЛТА.

Мікрааўтобус ехаў з Адэсы ў Гомель. Фота: Вячаслаў Аброськін.

— На месцы аварыі зараз працуе ўкраінская міліцыя. Амбасада Беларусі ў Кіеве ўзаемадзейнічае з мясцовымі ўладамі і праваахоўнымі органамі па ўсіх неабходных пытаннях, — паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.



     	
      
			
      
    
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце