weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
22.07.2018 16:06 ,

Не дапускалі дзяўчат з нарошчанымі пазногцямі і вейкамі: як здымалі на Маладзечаншчыне фільм «Чарнобыль»

З 17 па 22 ліпеня вёска Турэц-Баяры ператварылася ў здымачную пляцоўку. Рэжысёр Аляксей Мурадаў рэканструяваў гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў Прыпяці ў 1986 годзе.

Фільм пачалі здымаць у Маскве. Пасля паехалі па Беларусі. Турэц-Баяры – не першы прыпынак на шляху здымачнай групы. У Мазыры, Мінску, Слуцку ўжо зробленыя неабходныя кадры.

У галоўных ролях – знакамітыя акцёры. У Турэц-Баярах здымалі Дзмітрыя Ульянава, Ігара Пятрэнка, Аляксандра Ільіна-малодшага.

Рэжысёр “Чарнобыля” Аляксей Мурадаў распавёў, што ідэя фільма з’явілася ў галоўнага прадюсара праекта – Андрэя Феафанава. Той прапанаваў серыял каналам. НТБ згадзіўся.

–  Мы стараемся перадаць атмасферу тых часоў. У Беларусі даўно працавалі кастынг-дырэктары, шукалі твары, тыпажы, узрост, пол. Вялася вялікая работа, – распавядае рэжысёр.

Аляксей Мурадаў – рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, аўтар мастацкіх і дакументальных фільмаў. Аўтар і рэжысёр шэрагу рэкламных і музычных кліпаў. Сярод яго фільмаў – «Чарвяк», «Жукаў», «Начныя сёстры», «Чалавек вайны», «Двое пад дажджом», «Уласік. Цень Сталіна», «Каця. Працяг» , «Цячэ рака Волга».

У кастынгах на масоўку паўдзельнічалі некалькі сотняў чалавек. Ім прапанавалі ганарар і аплацілі ежу.

Дарэчы, акцёраў на гэтыя ролі адбіралі праз суполкі ў сацыяльных сетках. Штодзённа абвяшчалі, колькі патрэбна чалавек. Каб трапіць на пляцоўку, трэба было назваць узрост, нумар тэлефона, рост, памер абутку і адзення, таксама даслаць фота. Не дапускалі дзяўчын з нарошчанымі пазногцямі і вейкамі.

– На ролю міліцыянераў шукалі мужчын без шчаціння. Прадстаўнік закона павінен быць гладка паголеным. Калі сам граю міліцыянераў, ваенных, нават бандытаў, часта галюся прама на пляцоўцы, – распавёў Аляксандр Мантурэвіч, брыгадзір па масоўцы ў «Чарнобылі».

— Акцёры, якія запісаліся на масавыя сцэны, часта не прыходзяць. Калі-некалі абыходзімся тымі, што з’явіліся, можам узяць людзей з вуліцы, нават самі граем. Практычна ўся наша група здымаецца ў кіно — ад буфетчыкаў да асістэнтаў па акцёрам, — падзяліўся Аляксандр Мантурэвіч.

Адказны па акцёрах другога плана ў карціне «Чарнобыль» – Віталь Кулікоўскі – дзеля фільма ездзіў у Маскву. Менавіта ён дамовіўся, каб серыял здымалі разам з мінскім кастынгавым агенствам.

Зацікаўленым мясцовым жыхарам у любы час зручна паглядзець «жывы тэлевізар».

У Турэц-Баярах здымалі і сцэну эвакуацыі мясцовага насельніцтва, і Прыпяць праз паўгады пасля аварыі.

Фільм выйдзе на экраны ў 2019 годзе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце