weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
23.07.2018 12:07 ,

Адкруцілі кола ад ровара і скралі скрыню цвікоў: у выхадныя здарыўся крадзеж у Ракшыцах

Фота YouTube.

У суботу ў Вілейскі РАУС звярнулася жанчына і паведаміла, што нехта залазіў у яе хату на лецішчы ў Ракшыцах Альковіцкага сельсавета.

Калі міліцыя выехала на месца, высветлілі, што падчас адсутнасці гаспадыні нехта сапраўды пабываў у хаце.

Але з маёмасці амаль нічога не скралі.

Адкруцілі задняе кола ад ровара «Аіст», што стаяў у хаце. А таксама прыхапілі скрыню цвікоў.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце