weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
23.07.2018 13:54 ,

Пакінула дачку і наўмысна хавалася — жанчыну, якая знікла тры тыдні таму, знайшлі ў Вілейскім раёне

20 ліпеня праваахоўнікі знайшлі Вераніку Баранаву ў хляве ўласнага двара ў вёсцы Малявічы. Жанчына жывая і ўвесь гэты час наўмысна хавалася. Матыў свайго ўчынку яна растлумачыць не змагла.
28 чэрвеня Вераніка Баранава пакінула мужу 6-месячную дачку і сышла з дома.  Жанчына патлумачыла, што збіраецца на абследаванне з-за сур’ёзнага захворвання, а сама перастала выходзіць на сувязь. Пошукі Веранікі Баранавай працягваліся тры тыдні. 20 ліпеня жанчыну знайшлі.
Пра знікненне паведаміў муж. Ён звярнуўся ў міліцыю.
Старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Віталь Паслед распавёў, што першыя 10 сутак супрацоўнікі міліцыі выязджалі на пошукі штодня. Шукалі і ў вёсцы, і ў лесе. 14 ліпеня па факце яе знікнення следчыя распачалі крымінальную справу.
— Мы рыхтаваліся да горшага. Не выключалі, што жанчына магла загінуць, альбо пакончыць з сабой. На 12 ліпеня планавалася маштабнае пошукавае мерапрыемства з удзелам 35 ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС і валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Але напярэдадні, 11 ліпеня, з’явілася інфармацыя аб тым, што Вераніка Баранава жывая, ведае, што яе шукаюць, але наўмысна хаваецца. Мясцовыя яе неаднаразова бачылі ў Партызанскім, таму з пошукавай аперацыяй мы пачакаць, але працягвалі пошукі сваімі сіламі, — расказаў Віталь Паслед.
20 ліпеня падчас чарговых пошукаў Віталь Паслед разам з мужам Баранавай ў яе роднай вёсцы агледзелі некалькі апусцелых дамоў, пасля прыйшлі да яе дома — дзверы былі зачыненыя, ўнутры нікога. У хляве муж Баранавай знайшоў куртку, якую пакідаў у доме. Тут жа і выявілі жанчыну — яна спала.
Растлумачыць міліцыі матыў свайго ўчынку Вераніка Баранава не змагла. Адказала лаканічна: «Не ведаю», кажа Віталь Паслед.
Жанчына распавяла, што тры тыдні жыла ў лесе, сілкавалася ягадамі, начавала ў закінутых дамах або чужых хлявах. 11 ліпеня яна сапраўды з’яўлялася ў Партызанскім, падышла да двара мужа і яго сужыцелькі, каб убачыць дачку: у гэты дзень дзяўчынцы споўнілася 6 месяцаў.
Не выключана, што жанчыну турбаваў сямейны разлад: муж жыў з іншай жанчынай, і ёй прыйшлося ў адзіночку гадаваць дзіця. Магчыма, так яна хацела прыцягнуць да сябе ўвагу або вярнуць мужа. Аднак толькі пагоршыла сітуацыю: зараз Вераніка Баранава знаходзіцца пад кантролем у шэрагу зацікаўленых службаў, заўважыў Віталь Паслед. 6-месячная дачка Веранікі Баранавай пакуль засталася з родным бацькам.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце