weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
23.07.2018 15:20 ,

Смаргонская памежная група спыніла дзве спробы незаконнага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы

19 ліпеня памежнікі затрымалі чатырох грамадзян Нігерыі і трох невядомых афра-азіяцкай знешнасці.

У Астравецкім раёне недалёка ад дзяржаўнай мяжы затрымалі нелегальных мігрантаў. Выразных тлумачэнняў пра прычыну свайго знаходжання ў начны час паблізу дзяржаўнай мяжы затрыманыя даць не змаглі.

У Ашмянскім раёне ў 18:00 у 700 метрах ад дзяржаўнай мяжы спынілі трох невядомых афра-азіяцкай знешнасці. У парушальнікаў пры сабе дакументаў не аказалася. У сувязі з моўным бар’ерам яны не змаглі растлумачыць прычыну свайго знаходжання паблізу дзяржаўнай мяжы.

У дачыненні да парушальнікаў распачалі адміністрацыйны працэс па артыкулах «Незаконнае перасячэнне мяжы» і «Парушэнне памежнага рэжыму» КпАП Рэспублікі Беларусь. Іх затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Смаргонскай памежнай групы для далейшага разгляду. Нелегалам пагражае буйны штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да пяці гадоў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце