weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
23.07.2018 15:44 ,

У Валожынскім раёне 86-гадовая бабуля дапамагла раскрыць злачынства

Рыхтуюць крымінальную справу па крадзяжы газавага балона ў вёсцы Дайнова Вялікая для накіравання ў суд.
Злачынства раскрылі дзякуючы 86-гадовай пенсіянерцы, а пацярпелы сам знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў крадзяжы.
— Злодзей у злодзея скраў не дубінку, як у прыказцы, а газавы балон, — распавяла карэспандэнту МЛЫН.BY старэйшы следчы Валожынскага РАСК Юлія Селятыцкая. — 35-гадовы жыхар вёскі Дайнова Вялікая працаваў вахтавым метадам у Расіі, дома не з’яўляўся па паўгода. А ў нас знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў крадзяжы. Мы чакалі, калі ён вернецца дадому, каб затрымаць. І ён пра гэта выдатна ведаў. Раптам 7 ліпеня сам тэлефануе і скардзіцца, што прыехаў з Расеі і не выявіў дома газавага балона, які ўсталяваў яшчэ ў мінулым годзе. Думаю, быў бы ён цвярозы, не выдаваў бы сябе, але, выпіўшы спіртнога, вырашыў заявіць аб крадзяжы.
Па словах Юліі Селятыцкой, следча-аператыўная група тэрмінова выехала на месца, каб не толькі балон адшукаць, але і заяўніка адвезці ў камеру ізалятара за тое злачынства, якое ён здзейсніў да ад’езду на заробкі.
А балон знайшлі ў 59-гадовага суседа. Дапамагла 86-гадовая пенсіянерка, якая жыве ў доме насупраць.
— Наша міс Марпл, як і ўсе бабулі ў вёсках, вельмі любіць сядзець каля акна. І яна дала нам не проста славесныя паказанні па крадзяжы, але і пісьмовае пацверджанне, у якім пазначаны нават дакладны час здзяйснення злачынства — 12 снежня, 10.15. Бабуля бачыла сама, як 59-гадовы сусед узламаў дзверы ў веранду дома і вынес адтуль газавы балон, і ўсё запісала, — адзначыла Юлія Селятыцкая.
Следства выявіла, што абвінавачаны сусед сам дапамагаў пацярпеламу ўсталёўваць балон. А праз два месяцы пасля таго, як ён паехаў на заробкі ў Расію, вынес яго з хаты.

Справа расследуецца па першай частцы артыкула «Крадзеж». У бліжэйшы час яе перададуць пракурору для накіравання ў суд.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце