weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.07.2018 10:31 ,

Выганялі катар па трывозе і буксіравалі «тапельца»: у Мядзеле правялі абласныя спаборніцтвы па выратавальным шматбор’і

Фота uspenskoe-admin.ru.

13 ліпеня на базе Мядзельскай выратавальнай станцыі праводзілі абласныя спаборніцтвы  па выратавальным шматбор'і.

Удзельнічалі каманды прафесійных выратавальнікаў, а таксама каманды дружыннікаў раённых арганізацый выратавання на вадзе.

Удзельнікі спаборнічалі ў шматбор’і:  плаванні, кіданні выратавальнага круга, буксіроўцы манекена-«тапельца».

Конкурс «выхад выратавальнага катара» быў толькі для прафесійных выратавальнікаў.

Па выніках спаборніцтваў, сярод прафесіяналаў па шматбор’і другое месца занялі выратавальнікі з Нарачы, трэцяе — віляйчане.

Сярод дружыннікаў арганізацый выратавання на вадзе таксама  перамаглі Нарач (2 месца)  і Вілейка (3 месца).

У конкурсе «Выхад выратавальнага катара» першымі сталі выратавальнікі са станыі «Зубраня», трэцімі — віляйчане.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» распавёў начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль.

 

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце