weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.07.2018 11:58 ,

Якія ягады прапануюць на маладзечанскім рынку

Сезон клубніцаў скончыўся некалькі тыдняў таму, а журавінаў і ажынаў – яшчэ не пачаўся. Якія ягады гандляры прапануюць пакупнікам цяпер?

У сярэдзіне лета на маладзечанскім базары шмат вішняў  і чарэшняў, а таксама чорных і чырвоных парэчак.

Адкуль вязуць

На гандлёвых шэрагах унутры рынка дамашнія ягады амаль не прадаюць. Ёсць прывазныя чарэшні – крымскія і малдаўскія. Самыя танныя – па тры рублі за кілаграм, але часам кошт дасягае шасці рублёў.

У нядзелю, 15 ліпеня, толькі ў адным месцы прапаноўвалі дамашнія ягады – жоўтыя чарэшні і агрэст – прывезеныя з Вілейкі.

За межамі рынка ягад шмат. Іх вырошчваюць на асабістых агародах, збіраюць з вясковых і з гарадскіх дрэў. Агрэст і чорныя парэчкі вязуць з Маладзечанскага раёна – Татаршчызны, Баяр, збіраюць у прыватным сектары. Дурніцы – з Вілейскага раёна. Маліны збіраюць у Гарадку, чарэшні – у Маладзечне, Вілейцы, Смаргонскім раёне.

З вёскі Крэва Ядвіга Селятыцкая прывезла жоўтыя чарэшні. Каб пакупнікі ведалі, што гэта за ягады, яна напісала на кардоне назву. Людзі могуць пакаштаваць мытыя чарэшні перад набыццём. Жанчына прызналася, што працуе першы дзень, спажыўцы бяруць ягады добра. За паў-літры яна просіць два  рублі, калі-нікалі пагаджаецца прадаць танней. Для збору чарэшняў давялося спілаваць дрэва. “Галінкі знаходзіліся высока, не хацелася, каб птушкі падзяўблі ягады”, распавяла жанчына.

 За колькі прадаюць

За пяць літраў дамашніх чарэшняў просяць дзесяць рублёў, за тры – пяць. Паў-літры каштуе два рублі.

Чырвоныя парэчкі – адны з самых танных ягад на рынку. За шэсць літраў бяруць чатыры рублі. Пяць літраў чорных можна набыць за шэсць-сем рублёў. Па такім жа кошце прапануюць агрэст.

За літр дурніцаў просяць пяць рублёў. Дарэчы, некаторыя пакупнікі блытаюць гэтыя ягады з чарніцамі. За тры-чатыры літры апошніх бяруць 17 рублёў. Але калі-нікалі сустракаюцца прапановы набыць тры літры за 12 рублёў.

Трохлітровае вядро малін прадаюць за дзевяць рублёў.

Што робяць з ягад

Гандляры прадаюць лішкі ягад. Для сябе людзі робяць кампоты, варэнне, джэм, віно, сокі ды кісель. Таксама замарожваюць ягады на зіму.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце