weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
29.07.2018 18:28 ,

Спякота, вершы, васількі: сёння ў Ракуцёўшчыне згадвалі Максіма Багдановіча (Фота)

Сямейны партрэт у ракуцёўскіх краявідах.

30-градусная ліпеньская спёка не перашкодзіла сабрацца сёння ў Ракуцёўшчыне аматарам творчасці паэта Максіма Багдановіча.

Нагадаем, што Ракуцёўшчыну – месца, дзе ў 1911 годзе адпачываў і натхняўся Максім, – адкрыў гісторык Генадзь Каханоўскі ў 1970-х гадах.

Дзякуючы Генадзю Аляксандравічу і іншым апантаным беларусчынай людзям з часам тут узнік музей.

Паэт Віктар Шніп дае аўтограф.

Сярод прысутных была сваячка Максіма Багдановіча.

Цвяток радзімы…

«Ракуцёўскае лета» – штогадовае рэспубліканскае свята, прысвечанае Максіму Багдановічу і яго творчасці.

Сёлета тут гучалі ўспаміны пра паэта, яго вершы, а таксама творы сучасных беларускіх літаратараў і песні бардаў.

На імпрэзе прысутнічаў унучаты пляменнік Максіма, госць з Ніжняга Ноўгарада Максім Бараховіч.

Хто хоча набыць вышыванку?

Для дзецей бібліятэка «Верасок» прапанавала «Поле цудаў» па творчасці Багдановіча.

На дзіцячай пляцоўцы.

Майстар-клас па пляценні вянкоў.

Максім Бараховіч з Ніжняга Ноўгарада распавёў, што ў іх сям’і заўсёды памяталі знакамітага продка.

Прыхільнікі паэзіі.

За чытаннем «Рэгіянальнай газеты». Ну прыемна ж!

Прысмакі. Праўда, штучныя.

Як не скарытацца тэматычнай фотазонай?

Выступае бард і паэт з Вілейкі Уладзімір Цанунін.

Ад спёкі хаваліся пад парасонамі.

У выкананні Андрэя Мельнікава прагучала знакамітая «Пагоня».

Фота аўтара.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце