weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
30.07.2018 18:34 ,

Знайшлі аб’екты, не ўключаныя ў пералік на павышаную стаўку падатку

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў, як сфарміраваны Пералік капітальных пабудоў, іх частак і зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваюць ці ўжываюць неэфектыўна.

Для гэтых будынкаў павялічваюць стаўку падатку на нерухомасць, зямельнага падатку ці памер арэнднай платы на ўчасткі.

Летась у пералік на павышаную стаўку ўключылі 21 аб’ект, якія не выкарыстоўваліся. Аднак даведаліся, што ў 2017-м і сёлета некаторыя суб’екты прадстаўлялі няпоўныя і недакладныя звесткі пра такія будынкі нерухомасці і зямельныя ўчасткі. Калі-некалі інфармацыю пра іх замоўчвалі.

Пры праверцы знайшлі яшчэ 84 падобныя будынкі, якія патрабавалі ўключэння ў пералік. Звестак пра іх не было ні ў Вілейскім райвыканкаме, ні ў камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама.

Пры праверцы для ўключэння ў пералік на павышаную стаўку падатку падалі звесткі пра 31 аб’ект «Вілейскага райаграсэрвісу», 16 аб’ектаў “ПМК-185», 7 аб’ектаў «ПМК 88», 30 аб’ектаў Вілейскага райспажыўтаварыства.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце