weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
03.08.2018 16:30 ,

Як аўталаўка ажыўляе паўапусцелыя вёскі Маладзечаншчыны (Шмат фота)

Жыхары вёскі Рэдзькі, што на Маладзечаншчыне, закупляюцца ў аўталаўцы.

Каб гараджаніну выбрацца ў свет, пабачыць знаёмых і пачуць новыя навіны, якіх не дазнаешся з інтэрнэта альбо тэлевізара, варта завітаць на кірмаш. А вяскоўцу даводзіцца колькі раз на тыдзень чакаць аўталаўку.

У паўапусцелых вёсках, дзе ўжо болей не працуе ані крама, ані клуб – гэта сапраўдная падзея. Яна быццам ажыўляе, і людзі з усіх куткоў збіраюцца на вызначаным месцы і чака юць. Гэта не столькі пакупкі, колькі своеасаблівы рытуал.

Тут можна нетаропка пагаварыць, запытаць у аднавяскоўцаў пра справы агародныя, надвор’е, цэны ды пытанні геапалітыкі абмеркаваць. Таму, відаць, і збіраюцца загадзя, няспешна.

Гаспадыня, што корпалася ў агародзе, пачуўшы запаветны сігнал і гук , вешае на плот свае драпачы і спяшаецца памыць рукі і чысцей апрануцца. Тут жа да людзей ідзеш, не інакш.

Увесь дзень пад прыезд аўталаўкі падладжваеш: справы, якія робіш да прыезду і пасля. І кіроўцу, і прадаўцоў тут усе ведаюць па імю, гэта добрыя знаёмыя, ад якіх можна пачуць навіны з суседніх вёсак, гарадскога жыцця, падзяліцца перажываннямі і думкамі.

Дзяды гэтых бабуляў-­дзядуляў у свой час казалі, што ў краме набываюць толькі жалеза і соль, усё астатняе здольныя выгадаваць і здабыць самастойна. Вёска змянілася.

Старыя бяруць хлеб і да гарбаты якіх цукерак, алей, гарадской кілбасы, малако, кефір, смятану – кароў ужо ніхто не трымае. Да свята можна і віно ўзяць.

А для тых, у каго свята кожны дзень, – напоі памацней. Пастаяўшы і пагаманіўшы, людзі разыходзяцца па сваіх дамах. Раскладуць пакункі – і зноў за працу.

Людзі збіраюцца да аўталаўкі.

Пакуль няма гаспадара.

Гаспадыні імкнуцца хутчэй управіцца.

Хлопцы выглядаюць запаветную машыну.

Чакаюць…

Да-ча-ка-лі-ся!!!

Закупы.

Прыйшоў па марожанае.

Мужчыны — па напой.

Багаты выбар на колах.

Вось і цэлая торба.

Закупіўся.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце