weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
04.08.2018 17:00 ,

Невядомая гісторыя па той бок мяжы: Як батурынскі касцёл не змог замяніць «Святы камень» у Крамянцы

Той самы магічны камень. Фота аўтара.

Сёлета ў мяне дайшлі рукі да даўняй сваёй мары: наведаць колішняе далёкае замежжа, суседнюю Лагойшчыну. Хапіла адной толькі паездкі, каб захапіцца і сканцэнтраваць увагу на «ўсходніках», іх поглядах і менталітэце, які і па сённяшні дзень мае немалое адрозненне ад «заходнікаў». Асабліва сярод старога пакалення.

А ідэалогію аб’яднаць забыліся

Палітычны гандаль паміж Германіяй і Расіяй у 1918 годзе падзяліў Беларусь на Усходнюю і Заходнюю. А бальшавіцкая ідэалогія раз’яднала народ.

З таго часу і павялося: калі «заходнікі» Вялікдзень святкуюць як праваслаўны альбо як каталіцкі, то «ўсходнікі» адпаведна як рускі і польскі.

«Заходнікі» лічылі сябе заходнімі беларусамі, а «ўсходнікаў» усходнімі. «Усходнікі» ж заходніх суседзяў называлі палякамі, а сябе не інакш як беларусамі.

Падобная  ідэалагічная апрацоўка «ўсходнікаў» прыціхла толькі праз два дзесяцігоддзі, праз цэлае пакаленне, пасля 17 верасня 1939 года, калі Заходнюю Беларусь узброеным шляхам далучылі да Усходняй.

А сам народ іх ідэалогія аб’яднаць «забылася». І гэта вельмі добра адчуваецца ў размовах пра мінулае, асабліва ваеннае ліхалецце.

Пра невядомую гісторыю па другі бок мяжы і пойдзе гаворка. Будзе не менш цікавай для чытачоў, бо ўтрымлівае шмат фактаў,  якія тычацца Вілейшчыны.

Вёска вымірае разам з жыхарамі

Крамянец Лагойскага раёна –  вёска-загадка. На першы погляд яна цяпер нічым не адрозніваецца ад іншых. Маладзейшыя яе жыхары, хто не паспеў яшчэ моцна спіцца, пакідаюць родны кут. Цяпер насельніцтва Крамянца складае крыху больш за сотню жыхароў, галоўным чынам пенсіянеры. А ў перадваенны час тут жыло недзе да паўтысячы чалавек.

Вёска адмірае разам са сваімі жыхарамі, якія нясуць з сабой у свет іншы звесткі
пра няпісаную і загадкавую гісторыю паселішча.

Адно толькі само размяшчэнне вёскі загадкавае. Яна ўтварае трохкутнік з трох га­лоў­ных вуліц. З усіх ба­коў пры­ля­га­юць шну­ры вяс­коў­цаў, а за імі – кал­гас­ныя па­лет­кі. Паселішча знаходзіцца на гарыстым ландшафце.

Калі глядзець з вышыні, то Крамянец стаіць быццам бы на няправільным чатырохкутнім востраве. І, хутчэй за ўсё, калісьці, шмат стагоддзяў таму, яно так і было на самой справе. Бо ме­жа­мі яго з «вялікай» Зям­лёй з’яў­ля­юц­ца чаты­ры рэч­кі, якія акаляюць Кра­мя­нец з усіх ба­коў, па­кінуў­шы то­ль­кі адзі­ны ву­з­кі пра­ход на паў­д­нё­вым ус­ходзе, па­між рэч­ка­мі Вып­ра­тай і Мыш­каў­кай.

На паўночным усходзе мяжой «вострава» з’яўляецца рэчка Ілія. Паўднёвы Усход размяжоўваюць Мышкаўка і Сліжанка. Паўднёвазаходняя і заходняя мяжа пралягае акурат па рэчцы Выпрата. Тры апошнія з’яўляюцца прытокамі Іліі.

Збіралі ўраджаі збожжа, крэменю і мелу

Рэчышчы гэтых чатырох рэчак калісьці блыталіся па непралазных балотах і паплавах. У 1960-70-х гадах, пасля меліярацыі балот, на паўночных, усходніх і паўднёвых межах Крамянецкага ўзвышша праводзілася торфанарыхтоўка. Меліярацыя не закранула толькі
заходнюю мяжу, таму што была менш забалочанай, але ўсё адно цяжкапраходнай, бо прылеглае да берагоў рэчак разналессе было таксама забалочанае.

Таму мясцовасць гэта, і сапраўды, падобная больш да вострава. Палеткі вакол Крамянца давалі не толькі добрыя ўраджаі збожжа, бульбы, лёну. А яшчэ зямля была  ўраджайнай на крэмень.

Былі тут і немалыя залежы мелу. Яго тут здабывалі здаўна. Распрацоўкі былі цалкам ручныя, з невялікімі шахтамі, і вельмі небяспечныя, бо нічым не ўмацоўваліся. Такія шахты часам рушыліся, забіраючы жыцці здабытчыкаў.

Мел-сырэц мясілі як гліну, раскладалі месіва ў формы, высушвалі. Атрымліваўся кілаграмовы паў­круг­лы мелавы праснак. Гандлявалі ім на кірмашах у Даўгінаве, Ільі, Маладзечне і Ракаве.

Як камень уратаваў вяскоўцаў падчас вайны

Самая загадкавая гістарычная таямніца Крамянца –  гэта «Святы камень» Бога Сонца – Дажджбога. Як, калі, адкуль камень тут з’явіўся і якую ролю адыгрываў у жыцці
краменчукоў, ніхто па сённяшні дзень адназначнага адказу не мае. Існуюць розныя меркаванні і паданні.  Кажуць, продкі-язычнікі для пакланення і ахвяравання Дажджбогу выбралі валун на ўскрайку лесу за вёскай.

 Язычніцкая вера ў нас, у параўнанні з Еўропай, існавала вельмі доўгі час. Да кра­мен­чу­коў аль­тэр­на­ты­ва іх­ня­му «Святому ка­ме­ню» дайшла то­ль­кі ў XVII стагоддзі. Тады ў су­сед­нім Ба­ту­ры­не па­бу­да­ва­лі ўні­яц­кую кап­лі­цу, якая ўва­ходзі­ла ў лу­ка­вец­кі ма­ён­так Брыгіды Шум­с­кай.

У той час Ба­ту­ры­на на­ле­жа­ла да Вя­лі­ка­га Княс­т­ва Лі­тоўс­ка­га. Кра­мен­чу­кі па­ча­лі наведваць гэ­ту свя­ты­ню ў Батурыне і пе­ра­ходзіць з языч­ніц­т­ва ва ўні­яц­т­ва.

У 1793 годзе – пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай – Батурына адышло да Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II скасавала ўніяцкую царкву, пераўтварыўшы ўніятаў у праваслаўных. Пад  пераўтварэнне патрапіла і батурынская капліца, а разам з ёй і яе прыхаджане, у тым ліку і з Крамянца.

Але ўжо ў канцы 1796 года расійскім імператарам стаў сын Кацярыны Павел. Ён аднавіў уніяцкую царкву і вярнуў ёй ранейшыя парафіі. Тады ж утварылі Мінскае
каталіцкае біскупства, у склад якога ўвайшлі каталіцкія парафіі Лагойшчыны. Батурынская капліца таксама апынулася ў ягоным складзе.

У Батурынскім касцёле крамянчукі вянчаліся, хрысцілі дзетак, але свой «Святы камень» не забывалі. Як расказвалі старажылы, падчас Другой сусветнай вайны «Святы камень» выратаваў вяскоўцаў ад смерці.

У ня­мец­кай па­лі­цыі ніх­то з кра­менчу­коў не слу­жыў, гэ­та была цал­кам пар­ты­зан­с­кая вёс­ка, ак­ру­жа­ная амаль з усіх бакоў ба­ло­та­мі. Фа­шыс­ты сю­ды не за­яз­д­жа­лі, то­ль­кі не­ка­ль­кі ра­зоў бам­бі­лі з са­ма­лё­таў.  З-за бамбардзіроўкі ў 1943 го­да не адсвяткавалі Вялікдзень.

Вяскоўцы і дзяржава шануюць камень. Фота аўтара.

Вёска вырашыла пе­ра­нес­ці страчанае свята на Радаўніцу. Калі ўсе жыхары сабраліся каля «Святога каменя» над Крамянцом узняліся чорныя клубы дыму. Вясковая разведка прынесла звесткі, што фашысты знянацку, з боку Чарвякоў (Сакалоўкі), распачалі блакаду супраць насельніцтва. Не застаўшы вяскоўцаў у вёсцы, карнікі спалілі яе. Дзякуючы «Святому каменю» абышлося без чалавечых  ахвяр.

У краменчукоў па сённяшні дзень збераглася вера ў моц «Святога каменя», Бога Сонца. Месца наведваюць і сёння, але людзей няшмат. Вёска вымірае, памяць застаецца, але ці надоўга?

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце