weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
06.08.2018 13:47 ,

З прыроднай пасткі вызваліў зусім незнаёмы чалавек: чытачы з Вілейкі распавялі пра ўчарашнюю буру

Учора ў Вілейцы. Фота Аляксандра Манцэвіча.

5 жніўня сям'я Радзевіч з Вілейкі адпачывала на Вілейскім вадасховішчы.  У другой палове дня надвор'е пачало псавацца.

–Вырашылі адпачыць ад будзённай мітусні і сезону закатак, – распавядае Таццяна Радзевіч з Вілейкі. – З сям’ёй паехалі на вадасховішча да вёскі Рабунь. – Рэзкі парыў ветру і дождж прагнаў нас з пляжа разам з іншымі адпачывальнікамі.

Калі сям’я ўжо ехала ў бок Вілейкі, на аўтамабільную дарогу проста перад вачыма кіроўцы ад ветру звалілася дрэва.

– Было так страшна. Моцны вецер. Шмат машын з абодвух бакоў, – прыгадвае жанчына падзеі ўчарашняга дня.

Бацькі, Таццяна і Сяргей, вельмі хваляваліся за дачку, сямігадовую Алісу. Было бачна, што дзяўчынка спалохалася.

Сям’я аказалася ў своеасаблівай прыроднай пастцы.

Раптам з белага мікрааўтобуса, што стаяў перад машынай Радзевічаў, выйшаў мужчына з бензапілой і распілаваў дрэва, вызваліўшы дарогу.

– Мы нават не ведаем, як яго звалі, – распавяла Таццяна Радзевіч карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты». – Відаць, такі самы адпачывальнік, як і мы. Наша сям’я вельмі ўдзячная гэтаму незнаёмцу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце