weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
07.08.2018 14:22 ,

Міністэрства адукацыі паведаміла, колькі будуць вучыцца дзеці ў 2018-2019 вучэбным годзе

З'явіліся расклады чвэрцяў і канікулаў у новым вучэбным годзе.

Міністэрства адукацыі паведаміла, колькі будуць вучыцца дзеці ў 2018-2019 вучэбным годзе.

Расклад чвэрцяў:

першая чвэрць — з 1 верасня да 27 кастрычніка 2018 года;

другая — з 8 лістапада па 22 снежня 2018 года;

трэцяя — з 8 студзеня па 23 сакавіка 2019 года;

чацвёртая — з 1 красавіка па 31 мая 2019 года.

Графік канікулаў:

восеньскія — 10 дзён, з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2018 года ўключна;

зімовыя — 15 дзён, з 24 снежня па 7 студзеня 2019 года ўключна;

вясновыя — 6 дзён, з 25 сакавіка па 30 сакавіка 2019 года ўключна;

летнія — 92 дні, з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2019 года; для вучняў, якія скончылі 9 класаў — 80 дзён, з 13 чэрвеня па 31 жніўня 2019 года ўключна.

Дадатковыя зімнія канікулы ўвядуць у 3 чвэрці для дзяцей з I-II класаў і  (III класаў — для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія вучацца ў пачатковай школе пяць гадоў). Яны працягнуцца 7 дзён, з 11 лютага па 17 лютага 2019 года.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце