weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
07.08.2018 10:42 ,

На адкрыцці музычнага фестывалю «У Шэметаве ў Шастаковічаў» прысутнічаў Міхаіл Казінец – ураджэнец Вілейшчыны, галоўны дырыжор аркестра Жыновіча

Міхаіл Казінец падчас адкрыцця фестывалю. Фота minsk-region.gov.by.

У гэтыя дні на Мядзельшчыне ладяць трэці міжнародны музычны фестываль "У Шэметаве ў Шастаковічаў".

З гэтых мясцін паходзіў бацька знакамітага кампазітара.

Свята ладзяць  штогод ад 2016.

Сёлета ўрачыстае адкрыццё зладзілі ў касцёле ў пасёлку Нарач. Прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Мінаблвыканкама, шмат іншых афіцыйных асобаў.

Сярод запрошаных быў наш зямляк, ураджэнец вёскі Цынцавічы, што на Вілейшчыне, Міхаіл Казінец  – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча.

Больш падрабязна пра Міхаіла Казінца можна пачытаць на нашым сайце.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце