weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
07.08.2018 09:38 ,

Сышоў з дома тры тыдні таму і знік: міліцыя шукае жыхара Маладзечаншчыны

Маладзечанскі РАУС шукае зніклага без звестак Дзмітрыя Анатольевіча Рубана, які сышоў з дома 17 ліпеня.

Мужчына зарэгістраваны па адрасе: Маладзечанскі раён,  вёска Запалякі, вуліца Цэнтральная.

Прыкметы: рост каля 190 сантыметраў, худы; прамавугольны бледны твар, сярэдні лоб, дугападобныя бровы, карыя вочы, сярэдні прамы нос, сярэднія адтапыраныя вушы, кароткія сівыя хвалістыя валасы, зачэсаныя на левы бок.

Асобыя прыкметы: няма верхняга пярэдняга правага зуба і ніжняга пярэдняга левага зуба. На левай кісці татуіроўка з чатырох кропак.

Быў апрануты ў светла-карычневыя джынсы, белую кашулю з кароткімі рукавамі на гузіках, скураныя светла-карычневыя басаножкі, цёмна-карычневыя трусы-шорты, шэрыя шкарпэткі.

З сабой меў срэбны ланцужок з крыжыкам і 270 рублёў, а таксама пакет з цёмнымі спартыўнымі штанамі, сінімі сланцамі, карычневай майкай, светлай курткай, станком для галення, зубной шчоткай.

Пераканаўча просім грамадзян, якія нешта ведаюць пра месца знаходжання Дзмітрыя Рубана, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (0176) 749683, 8 (0176)771656, 8 (029) 5464044  або «102».

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце