weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
07.08.2018 08:49 ,

У Мінску адкрыюць выставу Эдуарда Мацюшонка

Эдуард Мацюшонак з жонкай Аленай на адкрыцці выставы "Дома" ў Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад сёмага да 30 жніўня выставу жывапісу вілейскага мастака можна будзе пабачыць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе: Мінск, вуліца Карла Маркса, 12.

На выставе «Радзіма. Рэканструкцыя» мастак прадставіць 32 працы. Сярод іх як творы, напісаныя нядаўна, так і раннія карціны аўтара. Тыя працы, якімі я займаюся ўсё сваё творчае жыццё, кажа мастак.

– Пачну з першаснага – свайго «Ноевага каўчэга», расповяду пра людзей, якіх я ведаю і паважаю. На карцінах будзе маё ўспрыманне малой радзімы, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» Эдуард Мацюшонак. – Наведнікі пабачаць гербы знакамітых шляхецкіх радоў, будынкі, партрэты. Будуць творы, прысвечаныя прадстаўнікам Вілейшчыны – Багдановічам, Козелам-Паклеўскім, Любанскім. 

«Радзіма. Рэканструкцыя» – чацвёртая выстава мастака ў сталіцы. У Нацыянальным гістарычны музеі – першая.

– Калі мне патэлефанаваў дырэктар музея Павел Сапоцька і прапанаваў выставіцца, я адразу пагадзіўся, – падзяліўся Эдуард Мацюшонак. – Гэта якраз тыя працы, прадстаўленне якіх будзе вельмі дарэчы менавіта ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце