weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
08.08.2018 09:07 ,

Назіраць за зоркамі, лавіць рыбу, слухаць музыку і вершы: на Вілейшчыне ладзяць першы трохдзённы фестываль «Дом ля возера»

Дом ля возера збірае сяброў. Фота Аляксандры Парахні.

Ад 24 да 26 жніўня ў вёсцы Навасады Нарочскага сельсавета, што на Вілейшчыне, зладзяць трохдзённы фестываль "Дом ля возера".

У праграме фестывалю – аўтарская музыка, паэзія, кіно, лекцыі на розныя тэмы, эксклюзіўная кухня, пленэр, рыбалка, танцы.

24 жніўня, пятніца

17.00 — 19.00 – заезд гасцей.

20.00 — 22.00 – прагляд кіно і яго абмеркаванне

22.30-23.00 – назіранне за зорным небам у тэлескоп (пры ўмове добрага надвор’я).

25 жніўня, субота

6.00 — 11.00 – турнір рыбаловаў

12.30 і 17.00 – выстава Сяргея Шылы «Мы ў соцыуме»

13.00 — 13.45 – лекцыя Ганны Севярынец «Быць настаўнікам і заставацца чалавекам»

14.00 — 14.45 – лекцыя Алены Васкрасенскай «Чаму простыя правілы шчаслівага жыцця не працуюць»

15.00 — 15.45 – лекцыя Вольгі Угрыновіч «Рамесніцтва як прафесія»

16.00 — 16.45 – лекцыя партала АдукацыяІнфо і выпускнікоў еўрапейскіх ВНУ «Навучанне ў Еўропе і за акіянам»

17.00 — 19.00 – жывая бібліятэка

19.00 — 20.00 – час аўтарскай паэзіі

20.00 — 22.00 – канцэрт аўтарскай музыкі і песні

22.00 — 23.00 – танцы з этнаграфічным клубам «КОЛА»

26 жніўня, нядзеля

09.00 — 11.00 – сняданак

11.00 -13.00 – ад’езд гасцей

Будзе таксама фотавыстава, эка-гульні, кемпінг, футбол, валейбол.

Уваход вольны!

Тэлефон для даведак: 8 (033) 312 -18-12.

Пра адну з імпэзаў у «Доме ля возера» можна пачыіаць тут.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце