weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
09.08.2018 14:44 ,

Хваля затрыманняў журналістаў недзяржаўных СМІ працягваецца трэці дзень

Фота UDF.by.

Заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай паведаміў сёння праз Фэйсбук, што раніцай Следчы камітэт затрымаў галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну. У яе кватэру відаць сляды вобшуку.

Паводле паведамлення Следчага камітэта, працягваецца расследаванне па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды».

СК удакладняе: падчас правядзення праверкі супрацоўнікі МУС знайшлі шматлікія факты неправамернага доступу да камп’ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з’яўляецца «БелТА», з боку службовых асобаў выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбаі Медыя».

Сёння праводзяць следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай», ТАА «АйТиВи». Акрамя таго, па падазрэнні ў здзяйсненні аналагічных супрацьпраўных дзеянняў затрыманыя Аляксей Жукаў і Павел Быкоўскі.

Расследаванне працягваецца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце