weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
09.08.2018 09:46 ,

Рыхтуемся да школы. 18 жніўня ў Маладзечне і Вілейцы правядуць школьныя кірмашы

Напярэдадні першага верасня правядуць традыцыйныя школьныя кірмашы.

Напярэдадні першага верасня ў Маладзечне і Вілейцы зладзяць школьныя кірмашы.

У Маладзечне кірмаш правядуць каля “Універмага”, што па Прытыцкага, 27.

– Кірмаш  адбудзецца 18 жніўня, гандляваць будуць абуткам, адзеннем, канцылярскімі прыладамі і іншымі школьнымі рэчамі, – паведаміла Кацярына Страпко, выканаўца абавязкаў начальніка аддзела гандлю і паслуг Маладзечанскага райвыканкама. – Таксама па традыцыі ў школьны перыяд ля гэтай крамы у бліжэйшы час з’явіцца палатка, дзе пакупнікі таксама змогуць набыць школьныя прылады. Яна будзе працаваць па рэжыме «Універмага».

У гэты ж дзень, 18 жніўня, за набыткамі для школы запрашаюць у Вілейцы. Гандаль развернецца на пляцоўцы ля гарадскога рынка. Тут можна будзе набыць канцылярскія прылады, форму, абутак, сумкі, заплечнікі ад айчынных і замежных вытворцаў. Час правядзення кірамаша: ад 9.00 да 14.00.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце