weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
10.08.2018 08:26 ,

Гаспадар не ведаў, як выклікаць выратавальнікаў: на Мядельшчыне згарэў жылы дом і тры хлявы адразу

Ілюстрацыйнае фота dpchas.com.ua.

Пажар здарыўся ў вёсцы Валодзькі Свірскага сельсавета на Мядзельшчыне 2 жніўня.

Гаспадар паведаміў выратавальнікам пра тое, што гарыць яго дом.

Калі спецыялісты апынуліся на месцы, убачылі, што гарыць не толькі дом, а яшчэ тры хлявы. Усе будынкі былі пад адным дахам.

– 23-гадовы гаспадар вельмі позна звярнуўся да выратавальнікаў, – распавяла «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян. – Убачыўшы пажар ва ўласным доме, ён яшчэ доўга бегаў па вёсцы і пытаўся, куды трэба тэлефанаваць.

Да таго ж, па словах мужчыны, ён паадчыняў усе вокны і дзверы. У памяшканне трапіла шмат паветра, і гарэнне ўзмацнілася.

– Гаспадару варта было, адчыніўшы дзверы і пабачыўшы пажар, хуценька зачыніць іх, – кажа Ірына.

У выніку здарэння тры хлявы згарэлі амаль цалкам. У дома згарэў і абваліўся дах, пашкоджаныя сцены, перакрыцці і маёмасць.

Прычына — неацярожнае абыходжанне з агнем у нецвярозым стане.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце