weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
10.08.2018 19:06 ,

Каляндар: падпісалі Крэўскую ўнію, 950 год ад паўстання супраць князя Ізяслава, арыштавалі Геніюшаў

10 жніўня

140 гадоў з дня нараджэння Еўсцігнея Міровіча (сапр. Дунаеў) (1878 – 1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага тэатра, народнага артыста Беларусі.

1920. У Мінску пачала дзейнічаць тэатральная група Уладзіслава Галубка (ад 1926 года – Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, ад 1932 – трэці Беларускі дзяржаўны тэатр, дзейнічаў да 1937 года).

11 жніўня

1127. Першае ўпамінанне пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс).

1948. У Чэхаславакіі савецкія органы арыштавалі Янку і Ларысу Геніюшаў, якія пазней былі засуджаныя.

13 жніўня

1911. Нарадзіўся Вінцэнт Склубоўскі (вёска Малышкаўшчына, цяпер Ашмянскі раён), грамадска-культурны дзеяч, актывіст Таварыства беларускай школы, пасля Другой сусветнай вайны працаваў на Беласточчыне.

1956. Памёр Якуб Колас, народны паэт Беларусі. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

105 гадоў з дня нараджэння Анатоля Багатырова (1913 – 2003), беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі.

14 жніўня

1385. Падпісаная Крэўская унія, дамова аб саюзе Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

1941. Заключанае савецка-польскае пагадненне, на падставе якога створаная армія, дзе было шмат беларусаў (фарміравалася на тэрыторыі СССР у жніўні 1941 – сакавіку 1942-га, а потым была перакінутая ў Іран, Ірак, ваявала ў Афрыцы і Італіі).

1958. Памёр Эдзюк (Эдвард) Будзька, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны на могілках святога Воцэха ў Чыкага (Ілінойс, ЗША).

115 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Бірылы (1903 – 1978), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.

15 жніўня

1923. 95 гадоў з часу адкрыцця Беларускага павільёна на Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выставе ў Маскве.

1068. 950 гадоў таму адбылося паўстанне кіяўлянаў супраць князя Ізяслава, у выніку якога полацкі князь Усяслаў Чарадзей быў абраны кіеўскім князем.

16 жніўня

1903. Нарадзіўся Мікола Абрамчык (вёска Сычавічы, цяпер Маладзечанскі раён), грамадска-палітычны дзеяч эміграцыі ў Чэхіі, Францыі і Германіі, публіцыст, інжынер, прэзідэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1947 – 1970).

Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію і Карлаў універсітэт. Памёр 25 мая 1970 года ў Парыжы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце