weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
10.08.2018 15:05 ,

«Коржыч гаварыў, што баіцца памерці». Што яго саслужыўцы расказваюць пра службу ў Печах

Фота svaboda.org.

На працэсе ў справе аб смерці салдата пачаўся допыт саслужыўцаў. Усе яны прызнаныя пацярпелымі, у залі прысутнічаюць 22 чалавекі, яшчэ каля дзясятка салдат у суд не прыйшлі. Радыё «Свабода» цытуе фрагменты з іх допыту пракурорам, а таксама ўрыўкі паказанняў, дадзеных падчас следства.

Пацярпелы Андрэй Сівуха: «Я атрымліваў па шыі».

На пастраенні гэта здарылася, за тое, што меў неакуратную прычоску. Два ўдары было. Больш не прыгадаю нічога. Яшчэ аднойчы ўначы нас паднялі сяржанты і загадалі надзець супрацьгазы, а пасьля адціскацца ад падлогі. Не памятаю, як доўга мы адціскаліся. Мне падабалася гэта, я нармальна ўспрымаў, нармальна паставіўся. Грошай сяржантам я не даваў, прадукты ім не набываў. Свайго сяржанта Скуратовіча характарызую станоўча».

Пацярпелы таксама сказаў, што пра Коржыча ведае мала і блізкіх стасункаў з ім не падтрымліваў.

Згодна з матэрыяламі следства, на допыце ў Следчым камітэце Сівуха расказваў, што Коржыч аддаў свой тэлефон сяржанту Бараноўскаму і той ім карыстаўся. Таксама, паводле Сівухі, «сяржант Бараноўскі практычна кожны дзень наносіў удары салдатам нагой, прымушаў адціскацца ад падлогі ў супрацьгазах».

У паказаннях Сівухі, дадзеных падчас следства, таксама ёсць згадкі аб практыцы выкупу магчымасці карыстацца мабільнымі тэлефонамі за 20-40 рублёў. Акрамя гэтага, Сівуха расказваў следчым пра чуткі, згодна з якімі Аляксандар Коржыч плаціў сяржантам за тое, што яго вызвалялі ад цяжкой гаспадарчай працы і страявой падрыхтоўкі.

Пацярпелы Кірыл Штык: «Падчас службы я меў магчымасьць карыстацца тэлефонам»

у будныя дні, хоць дазволена было толькі раз на тыдзень у выходныя. Мы ўтрох карысталіся адным тэлефонам. Скінуліся з саслужыўцамі па 10 рублёў, і сяржант Бараноўскі дазволіў нам званіць. Сам я грошы яму не даваў. Колькі такіх выпадкаў было за час службы, я не ведаю. Не памятаю.

Быў адзін выпадак, калі сяржант Скуратовіч прымусіў мяне ўпасці на падлогу, даў каманду «ва ўпор лежачы». Гэта здарылася пасля таго, як я дапусціў парушэнне. Таксама пацвярджаю выпадак з супрацьгазамі і адцісканнямі.

Пасля адбою сяржант Бараноўскі даў каманду «Газы!», мы надзелі супрацьгазы і пасля каманды пачалі адціскацца.

Ці рабіў гэта Коржыч, я ня ведаю, сам ня бачыў. Адціскаліся мы прыкладна 15-20 разоў. Сяржант Бараноўскі лічыў. Я ня ведаю, навошта гэта ўсё было зроблена. Магчыма, нехта размаўляў пасьля адбою, шумеў. Пасьля яшчэ быў такі ж выпадак. Прычынай стала тое, што мы не памылі адтуліны ў прыбіральні — «ачкі».

Як я паставіўся да гэтага? Я нават ня ведаю. Думаю, такія рэчы недапушчальныя. Фізічна не было цяжка асабіста для мяне. Калі ты ідзеш у армію і не можаш адціснуцца 30 разоў, то што гэта? Магчыма, некаму было.

Быў адзін выпадак, што некаму стала дрэнна. Дакладна ня памятаю.

Што магу сказаць пра сяржантаў? Нармальныя. Праводзілі нам заняткі, дапамагалі, падбадзёрвалі на палігоне. Сяржант Бараноўскі мне аднойчы дапамог, паклаў грошы на тэлефон.

Пра стаўленне сяржантаў да Коржыча не магу нічога сказаць, акрамя таго выпадку, калі Вяжэвіч загнаў Коржыча ў яму і шпурляў у яго рыдлёўкі. 4-5 рыдлёвак кінуў, так.

З Коржычам пра стан яго здароўя я не размаўляў. Адзін раз толькі ён мне сказаў, што баіцца за сваё жыцьё, калі сядае ў танк. Ён сказаў: «Я баюся, што памру. Калі сядаю ў танк». Ня ведаю, чаму Коржыч так сябе адчуваў. Апошні раз жывым я яго бачыў перад тым, як Коржыча адправілі ў медроту»

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце