weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
10.08.2018 15:27 ,

Мы падвялі вынікі акцыі «Вечар у вёсцы»

Фотаздымак Надзеі Бароўкі, які перамог у нашай акцыі "Вечар у вёсцы".

Чарговую акцыю «Рэгіянальнай газеты» мы зладзілі спецыяльна для тых, хто з нецярпеннем чакае выхадных, каб нарэшце ўдыхнуць чыстага вясковага паветра або проста жывяце ў вёсцы і мае здольнасць захапляцца вясковымі краявідамі.

Мы прапаноўвалі нашым чытачам сфатаграфаваць вясковы вечар і невялікім подпісам скінуць нам на электронную пошту. Лепшым, як заўсёды, абяцалі падарункі.

У конкурсе паўдзельнічалі  фотаздымкі, зробленыя у розных куточках нашага рэгіёна. Прадставілі здымкі з Мядзельшчыны, Валожыншчыны, Вілейшчыны і Маладзечаншчыны.

Купалле ў Алёхнавічах. Фота Маргарыты Гайдаржы.

Днямі рэдакцыя вызначыла пераможцу. Лепшы фотаздымак даслала Надзея Бароўка. Фотаздымак удзельніца зрабіла на Мядзельшчыне, у вёсцы Канстанцінава. Надзея напісала, што любіць прыроду, з задавальненнем назірае за птушкамі. Неяк яна залезла на дах, каб сфатаграфаваць прыгожы захад сонца. Якраз у гэты час на сасну побач з хатай сеў бусел. Атрымаўся нечаканы здымак.

Надзея атрымлівае прыз нашай акцыі.

Ясьманаўцы, 2016 год. Здымак зроблены ў цэнтры вёскі, дзе нават захаваліся старыя дзвюхкаляёвыя праезды без сучаснага пакрыцця. Неабыякавыя жыхары сочаць за парадкам і перад хатай, і на ўласным падворку. Фота Аляксандра Дзехцяронка.

Таксама мы вырашылі адзначыць невялікімі падарункамі Маргарыту Гайдаржы за фотаздымак «Купалле ў Алёхнавічах», Алену Міхальцову за здымак з Валожыншчыны і Аляксандра Дзехцяронка за фотаздымак з вёскі Ясьманаўцы, што на Вілейшчыне.

Мы чакаем пераможцу і ўдзельнікаў на наступным тыдні, каб уручыць падарункі. Наш адрас: горад Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 143, офіс 518.

Усе сталі рыхтавацца да ўдзелу у маёвай ночы танцаў у Засценку Скрыплева Валожынскага раёна. Апрануліся ў народныя касцюмы, падкрэсліваючы гэтым сувязь пакаленняў. Так падспісала свій фотаздымак Алена Міхальцова.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце