weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
10.08.2018 11:50 ,

Падлетак, які ўцёк з Радашковіцкай школы-інтэрната, тыдзень хаваўся ў лесе пад Стоўбцамі

Паводле папярэдняй версіі, хлопец з Радашковічаў дабіраўся да Стаўбцоўскага раёна на спадарожных машынах.

Супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАУС знайшлі 16-гадовага вучня 10 класа Радашковіцкай школы-інтэрната Маладзечанскага раёна, які 1 жніўня збег са сваёй навучальнай установы.

Міліцыянты 7 жніўня перадалі хлопца сваім маладзечанскім калегам, якія вярнулі яго ў інтэрнат.

Аб гэтым расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY начальнік аддзялення вышуковай работы Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў Юры Пятровіч.

— У хлопца ў Стаўбцоўскім раёне, у вёсцы Татаршчына жыве бабуля, а ў аграгарадку Засулле — маці, якая пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Калегі са Стаўбцоўскага РАУС распавядалі: абедзве жанчыны адмаўляліся, што хлопец з’яўляўся ў іх. Але мясцовыя міліцыянты па нашай просьбе распрацоўвалі такую ​​версію. Бо павінен быў старшакласнік чымсьці харчавацца цэлы тыдзень. Відавочна ён падтрымліваў сувязь са сваякамі.

У выніку работнікам міліцыі дапамаглі мясцовыя жыхары, якія паведамілі, дзе менавіта ў лесе і ў які час уцякач з’явіцца. Там яго і затрымалі.

Паводле папярэдняй версіі, хлопец з Радашковічаў дабіраўся да Стаўбцоўскага раёна на спадарожных машынах.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце